Explorer 1

Explorer 1
англ.: Explorer 1
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Спадарожнік Зямлі
Касмічная праграма Explorer
Наступны Explorer 2
Абарачэнняў ~56.000
Час запуску 03:48 1 лютага 1958
Ракета-носьбіт Сцяг ЗША Juno I
Тэрмін працы 111 дзён
NSSDC ID 1958-001A
Маса 13,97 кг
Вялікая паўвось 7.832,2 км
Эксцэнтрысітэт 0,139849
Нахіленне 33,24°
Перыяд абарачэння 114,8 хв
Апагей 2.550 км
Перыгей 358 км

Explorer 1 (бел.: Даследчык 1) або 1958 Alpha 1 — першы запушчаны штучны спадарожнік Зямлі ЗША. Пуск адбыўся а 3:48 UTC 1 лютага 1958 камандай Вернера фон Браўна. Аднак сапраўдным першым спадарожнікам ЗША быў Vanguard TV3, але пры яго запуску адбылася аварыя ракеты-носьбіта і ён быў запушчаны паўторна толькі 17 сакавіка 1958.

Фон Браўну па палітычных прычынах не давалі дазволы на запуск першага амерыканскага спадарожніка, і падрыхтоўка да Explorer 1 пачалася сур’езна толькі пасля аварыі Vanguard TV3.

Арбіта Explorer 1 была прыкметна вышэй арбіты першага ШСЗ, і калі ў перыгее лічыльнік Гейгера дэманстраваў чаканае касмічнае выпраменьванне, якое было ўжо вядома па запусках вышынных ракет, то ў апагеі ён наогул не даваў сігналу. Джэймс ван Ален выказаў здагадку, што ў апагеі лічыльнік уваходзіць у насычэнне з-за знадта высокага ўзроўня апрамянення. Ён разлічыў, што ў гэтым месцы могуць знаходзіцца пратоны сонечнага ветра, захопленыя магнітным полем Зямлі ў своеасаблівую пастку. Іншые дадзеныя пацвердзілі гэту гіпотэзу, і радыяцыйныя пояса вакол Зямлі завуць паясамі ван Алена.

Спадарожнік Explorer 1 спыніў радыёперадачы 28 лютага 1958 года, знаходзіўся на арбіце да сакавіка 1970 года.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search